Вы просматриваете: Главная > Тусовки за границей > Загарадны клуб “Фестывальны” запрашае на фестываль «“Кола-сонца”

Загарадны клуб “Фестывальны” запрашае на фестываль «“Кола-сонца”

7 февраля 2018

Текст: Дорогая редакция Holiday.by

17 лютага 2018 года запрашаем разам з намі праводзіць Масленіцу – збяром вялікі карагод, спалім Пудзіла Марэны, бліноў паядзім, у забавы традыцыйныя пагуляем і песні народныя паспяваем!

 

У праграме свята с 12.00 да 17.00:

  • народныя гулянні і традыцыйныя забавы,
  • конкурсы і прызы ад арганізатараў,
  • вялікі выбар смачных бліноў ды аладак,
  • выступы творчых народных калектываў,
  • варажба ад цыганкі,
  • майстар — класы ад рамеснікаў,
  • кірмаш традыцыйных беларускіх сувеніраў,
  • заваяванне масленічнага слупа,
  • * катанне на санях,
  • * спуск на матрацах з бабслейнай горкі,
  • * узяцце снежнага гарадка,
  • Святочны выступ Лявона Вольскага, лідэра гуртоў “Крамбамбуля” і “N.R.M.”,
  • традыцыйнае гуканне вясны і абуджэнне мядзведзя,
  • спальванне пудзіла Марэны,
  • рэкордна вялікі КОЛА-СОНЦА-КАРАГОД.

*калі будзе снежнае надвор’е

Прыязджайце, запрашайце сяброў і знаёмых!

Кошт квітка – 15 рублеў.

Для дзяцей да 12 гадоў у суправаджэнні дарослых – уваход вольны.

Квіткі можна набыць у Мінску, а таксама на пляцоўцы ў дзень мерапрыемства.

Даведка і замова квіткоў па телефону: +375 29 303 33 34, festclub.by

Holiday.by

Обсуждение закрыто.