Вы просматриваете: Главная > Тусовки за границей > Музейны комплекс «Дудуткі» запрашае сустракаць вясну!

Музейны комплекс «Дудуткі» запрашае сустракаць вясну!

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на народнае гулянне сустрэчы прыгажуні-вясны – «Гуканне вясны». Гэта прыгожае і светлае народнае свята адбудзецца 24 сакавіка з 12:00 па 18:00. 

Cвята-абрад, якое не мае пэўнага плана дзеянняў, так як самае галоўнае ў ім –весяліцца, спяваць і радавацца жыццю!

«Гуканне вясны» будзе суправаджацца карагодамі, гукальнымі спевамі, цікавымі традыцыямі і вясёлымі гульнямі. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень адбываецца гуканне вясны на зямлю і яна прыходзіць, прыносячы з сабой радасць і шчасце.

Што чакае гасцей:

-Гукальныя спевы
-Вясновыя карагоды
-Цікавыя традыцыі
-Захапляльныя майстар-класы
-Размалеўванне жыцця яркімі фарбамі
-Народныя танцы
-Вясёлыя гульні
-Вясновая выстава
-Спальванне вогнішча
-Пазбаўленне ад усяго непатрэбнага
-Красачныя і жывыя фатазоны
-Пачастункі

Музейны комплекс працуе з 10.00 да 18.00.

Кошт квіткоў:

10 BYN – дарослыя

6 BYN – школьнікі (дзеці дашкольнага ўзросту бясплатна)

За дадатковую плату:

  1. традыцыйныя беларускія стравы ў кафе і кропках харчавання
  2. лепшыя сувеніры ад народных майстроў

Увага!

Хто прыйдзе з знакамі вясны (кветкі, вянкі, рознакаляровыя спадніцы і хусткі, ды іншае)- таму прыз.

Музейный старинных ремесел «Дудутки» 

Holiday.by

Обсуждение закрыто.